Дэмагог
І народ пра жыццё пытае,
А начальнік вёрткі
На канцэрт яму ківае.
Кажа:яшчэ сход
Ён павінен правесці,
І пайшоў упярод,
І знік з вачэй дзесьці.
А я не хачу відовішча -
Мне трэба бульбасховішча.
Гэта ж бульбы ў мяне -
Толькі ў торбе,
Як панесці,
А трэба ж,трэ
Зімку цэлую есці.
Не апрацаваць нямогламу
Свайго агароду,
І паслугі,нават платнай,
Няма тут народу.
У калгас здаюць агароды,
Ад зямлі адмаўляюцца,
І з ніяка нагоды
Пра гэта і не пытаюцца.
Песню і сама складу -
Давесці б гарод да ладу.
Не трэба табе сварыцца,
А лепей будзе скарыцца,-
Кажуць мне мудрыя,
Цягнуць словы нудныя.
Не слухала ты мудрых -
Іх рацыя сэнс мае!
Бач,на лаўку падсудных
Твая задніца сядае.
Свидетельство о публикации №115101108973