П ян ца ды гультай
А добра з ёю паквітаўся!
Будзе яна ведць,
Як без хлеба абедаць
І дзе ракі зімуюць,
І як свішчуць,дык не чуюць.
Лепей зарыцца ў іле,
Як той пяшчур,
Лепей быць у магіле,
Бо там працы -нуль.
Барані мяне,чур-продак,
Ад людзей-падробак.
Яны несапраўдныя,
Бо рукі іх няспраўныя.
Часта на ілбе наклейка:
Ты мне налей-ка!
Хоць бы пасудзінку
Ды мне на грудзінку:
Падступіла пад дыхло,
Так скруціла,так звяло,
Што стаў я здыхло -
Ужо ў магілу вяло...
І суне цыдулку -
То вэксель-пісулька:
Дай бутлю,прадаўшчыца,
Без яе бо нішчымніца.
Мне гарыць вантроба,
Ды пустая торба.
А ў горле смага,
І піць такая прага!
Выдаць дакумент-від:
Табе не трэба піць.
Працай лячыся,
Ад гарэлкі адвярніся,
А то нос чырвоны
І сям'я ў горы!
Трэба гэта каму?
Толькі гультаю.
Даць смалы бутлю
І задаць пытлю,
Бутлю смалы даць
І пытлю яшчэ задаць.
Свидетельство о публикации №115101107604