Танцоры
Танчаць пады-с-панечка,
А Волечка ды Паўлюк,
Бы мак,польку труць.
бцасам біць мне як,
Каб танчыць кракавяк?
Калі біць - чок-чок,
То выйдзе казачок.
Вунь дзевы,як валькірыі,
Плывуць-вальсіруюць.
Ёсць яшчэ карагод
Па сонцу круглы год6
Зімой вакол яліны
Навагоднія навіны,
А вакол хваіны
Слядоў драпіны,
Як танчылі зайчыкі.
У белым іх карагодзе
На чырвоных абцасіках
Снягурка верхаводзіць.
Завітала і хваінка
У хату на хвілінку,
Пахваліцца,што цацкі
І на ёй знянацку.
Вясновы карагод
Вакол бярозак
Ужо не водзіць народ -
Абрад адыходзіць.
А купальскі карагод,
Бач,адраджаецца,
Каторы ўжо год
Агнём ён жагнаецца
Ад нячыстай
Сілы вядзьмарскай,
І не здыхацца гарманісту -
Падсілкуйся бо чаркай.
Дробна танчаць чачотку,
Упрысядку - "Рускага",
Глынуць па глыточку,
А потым і кружкаю.
Выходзяць тут матросы:
На галаве - бесказырка,
Выглядаюць харошых
Дзяўчат сабе зырка.
Махнуць як клёшам -
Клёшы ў лопат,як птушкі.
Эх!Дзяўчаты бо харошыя,
Лялькі-вяртушкі.
А хлопцы фертам,фертам,
Як возьмуць рукі ўбокі -
Любы тут стане паэтам
І пусціцца ў скокі!
Свидетельство о публикации №115101107282