Нацельны крыжык
Срэбны, з аздобаю.
Аж бяруць дрыжыкі
На цану добрую.
Толькі драўляныя
На бела-чорным шнурочку,
Нікім не заяўленыя,
Ляжаць у карабочку.
Ляжаць кучкай
Цэлай жменяй,
Бы анучкай
Прад золата экзэмай.
Усе ж імкнуцца,
Каб быў з аздобай,
І не прклюнецца
Сумлення адозва.
Не на твар глядзяць -
На шыкоўную сукенку,
А на розум - пляваць.
Абы імідх - паненкай!
Дрэва ты,дрэва ,
З чалавекам ты блізка:
Палівам яго грэла,
Люляла калыску.
Мэбляй было ў хаце,
Яшчэ крыжам нацельным,
Цацкай дзіцяці
І усім,чым хацелі.
Аружжам сценабітным
Па часе даўнім тым,
Хрыстом забітым
На крыжы адным.
Яшчэ вораны каркалі
Над каламі колкімі,
Як правіў Дракула
Клады-могілкі.
Эх,драўляны крыж,
Усяго за пятнаццаць
Нейкіх грашовых крыніц,
Ды стаў адмаўляцца
Ад яго пакупнік
І шукаць златога,
Бо душою прынік
Да мамоны злога.
Трэба мне агледзецца:
Сярод золата цьмянага
Хрысціянкі-асветніцы,
Богам абранай,
Лік дабром свеціцца.
А тут незадаволеныя
Пачалі бурчаць:
Дапамога нам кволая -
Святара трэ мяняць!
Яшчэ і папракаюць,
Што піў ды еў,
Быццам самі глытаюць
Толькі ветра павеў!
Калі ж скажу:цьфу!
Яшчэ стану плявацца,
Хіба крыўду здзьмухну,
І душа будзе ратавацца?
Сваім сэрцам-галавою
Зраблю толькі злое...
Бачу:ангел к аналою
Вядзе дзіця малое.
Яго пакрыўдзіла я,
Ці яшчэ хто-небудзь..
Эх ты,доля мая,
Варона-злыбедзь1.
Адыйшоў дзянёчак-дзень.
І ён наглядзеўся.
Як у народзе
Добры дух падзеўся?
Хоць бы не Святы,
А толькі добры -
У будні і святы
Гэта нашы скарбы.
Свидетельство о публикации №115101105675