Маланкавае

Ты прабач: не здолеў я, не змог
Утрымаць цябе ў руках, мой бог,
Ты сышла бясследна за парог,
Знікла.

Адзінота – мой наступны госць.
Як утаймаваць пустую злосць?
Проста жыць, прымаць усё, як ёсць,
Звыкла?

Прачынацца, бачыць гэты свет,
У якім з табою жыў без бед?
Ты ўва мне пакінула свой след.
Ведай:

Калі-небудзь я цябе знайду,
Адвяду ў густую лебяду…
Будзе неба ліць на нас ваду
З мэтай

Астудзіць няўрымслівы запал.
Буду я злавацца, што прапаў.
Нас маланка праз гадзіны паў
Знойдзе.

Голас прагучыць: "Рыхтуйся, плі!"
Паплыве легенда па зямлі:
Мы з табой на неба адышлі
Ў згодзе.

11.10.2015


Рецензии
Лепей будзе,кали у згодзе вы,праз цяжкие пройдзете шляхи и маланка вас хай абмине.Поспеху вам.

Палина Ивчик   11.10.2015 09:18     Заявить о нарушении
))))))))))) няхай будзе так!!!

Вершы   12.10.2015 22:40   Заявить о нарушении