Васiльковае
Блакітны погляд ваш – само прызнанне.
Вы васільком разгубленым у жыце
Дрыжыце ад раптоўных дакрананняў.
Вам пазайздросціць кветачка любая:
Вы ў сэрцы беларуса назаўсёды.
Мне сарамлiвых поглядаў хапае,
Каб страціць галаву ад асалоды.
Калі я вас сустрэў, прыцішыў крокі,
Мяне вы так раптоўна паланілі.
Хацеў забраць з сабой у шлях далёкі,
Але вас карані не адпусцілі.
Красуйцеся далей, у дзень вясновы
На тонкай ножцы крохкі свет трымайце.
Я не забуду погляд васiльковы,
І вы мяне, прашу, не забывайце.
10.10.2015
Свидетельство о публикации №115101000851
Мне падаецца, дасканальней было б:
"ПаглЯдаў сарамлІвых мне хапае", альбо:
"Мне сарамлІвых пОглядаў хапае"
Што датычыцца пОгляда і паглЯда - існуюць абодва націскі.
Тамара Кошевая 08.04.2017 21:12 Заявить о нарушении
Махнач Сергей Юрьевсын 03.06.2017 08:13 Заявить о нарушении