шлях
Бо вырашыў рухацца толькі наперад.
Мае памагатыя – добрыя людзі,
Мае спадарожнікі – слова і вера.
Наперад іду, дзень за днём, паступова,
Упарта, не гледзячы на эківокі.
У левай кішэні – адметнае слова,
З якім я раблю самастойныя крокі,
У правай кішэні – аловак з паперай,
(фіксую цікавыя словазлучэнні).
З чарговым радком я сілкуюся верай:
Урэшце сустрэну сваё прызначэнне.
08.10.2015
Свидетельство о публикации №115100800575