Я люблю

Не глядзі, што пасівелі мае скроні,
І што думкі дасягаюць да нябёс.
Я даўно жыву цяплом тваёй любові,
Бо яе падараваў аднойчы лёс.

Прыпеў.
Я люблю - каханай вусны прашапталі.
Я люблю - на вуснах вочы прачыталі.
Я люблю - навекі быць тваім клянуся.
Я люблю - Анёл з нябёсаў усміхнуўся.

Паглядзі, як сонца ззяе нам высока,
Як у небе павуцінка мрой плыве.
Я адзін, - табе таксама адзінока, -
Прытуліся сваім сэрцам да мяне.

Прыпеў.
Я люблю - каханай вусны прашапталі.
Я люблю - на вуснах вочы прачыталі.
Я люблю - навекі быць тваім клянуся.
Я люблю - Анёл з нябёсаў усміхнуўся.

Вуснаў смак з табою выпіць мы не зможам,
Бо любоў даецца людзям толькі раз.
Мы каханнем адзіноту пераможам,
І закружым у абдымках белы вальс.

Прыпеў.
Я люблю - каханай вусны прашапталі.
Я люблю - на вуснах вочы прачыталі.
Я люблю - данёс здалёку словы вецер.
Я люблю цябе - гучала на планеце.


Рецензии