Родныя напевы
Глянуць з-за танюсенькіх сцяблін.
Паказыча лёгкі ветрык трошкі
І схаваецца, нібыта ў неба сінь.
Даланёй пяшчотнаю праменьчык
Ахіне буйныя каласы.
Загарыцца вабнасці агеньчык
Ад нястрымнай ранішняй красы.
Уздымуся жаўранкам крылатым,
Шматгалосым рэхам зазвіню.
Апынуся ля бацькоўскай хаты,
Абдыму ласкава сівізну.
14.08.2015.
Свидетельство о публикации №115100703615