Каханай...

Дазволь мне ў Вочы Твае закахацца,
Дазволь дакрануцца да Вуснаў!
Скажы, Чараўніца, як мне ўратавацца
Ад гэтай бязмежнай Спакусы!

Куды б ні пайшоў я, Ты блізка, Ты побач,
Над Думкамі Ты ўладарыш.
Каханне - пакуты. Яно, як і Роспач,
Жыццю ненадзейны таварыш...

Ты блізка, Ты побач, але й так далёка!
Бягу да цябе звар'яцела!
Праз Зіму і Лета, праз Холад і Спёку,
Імкнуся да роднага Цела.

Нішто мне не страшна: Хваробы, Галеча -
Жыцця я тапчу Каласы!
Паўсюль гэты Вобраз: на голыя Плечы
Лягалі твае Валасы.

Твой Вобраз чароўны, празрысты і лёгкі
Засеў у маёй галаве,
Дый Сэрца даўно безнадзейна глыбока
Завязла ў Кахання Дрыгве!

На беразе Мора, пад горнай Сасною
Альбо на духмяных Лугах -
Куды б ні пайшоў я, ідзеш ты са мною!
У Сэрцы, у Думках, у Снах...


Рецензии