Парою хочацца як дзiкi звер рауцi
Каб выкрычаць нягоды і праблемы!
А часам моўчкі некуды пайсці,
Калі ўспомню, як жывём усе мы.
Калі пачуццяў і пяшчотаў вал
Для навакольных выступае грэхам,
Калі пануюць ці то грошы, ці мо шал
Уперамежку з звар'яцелым смехам.
Калі не веру сам сабе парой
У тое, што ў жыцці чагось дабіцца
Сумею ўсё-ткі, хоць і не герой,
Але хацеў бы ім табе прысніцца.
Свидетельство о публикации №115100600609