Каханай

На руках цябе буду насіць
І кахаць, як кахаюць паэты.
Ты ў мяне ўсё што хочаш прасі -
Я ж праменнем любові сагрэты.

Хочаш, буду мужчынам тваім,
Хочаш, буду каханкам і мужам,
Каб каханне адно на дваіх
Расквітнела ў душы белай ружай.

Ты не бойся, краніся яе,
Ружа голкамі рукі не сколе -
З ёй душа аб каханні пяе,
Ахінае пачуцці спакоем.

Ты - мая, а я твой назаўжды.
Нам цвісці той усмешкай любові,
Ад якой зацвітаюць сады,
Каб было ў сэрцах радасці болей.


Рецензии