Апалогiя адзiноты
Хоць родных побач шмат людзей.
Работа, дом, і зноў – работа,
Як водгукі былых падзей.
Куды імкнусь, чаго жадаю? –
Дакладна ведаць не хачу.
Але ж чамусьці ўсё чакаю –
Вось-вось здабыткі падлічу.
Вось толькі б прыхапкам не зблытаць –
Дзе тут вяршыня, бездань дзе.
Усё адносна: шлях адкрыты –
Што па зямлі, што па вадзе.
Нібы паветра, час глытаю
(Ці хопіць – рады хто тут дасць?),
Кудысьці з берага знікае
Мая прыкормленая снасць.
А побач смех і спроба зносін,
Чарга наіўных прапаноў.
А сэрца адзіноты просіць
І ад яе ж ірвецца зноў.
Хіба ж не ўмею з плынню зліцца?
Хіба ж не ведаю, дзе шлях?
Умею. Ведаю. Ды збіцца
На іх не дазваляе страх.
Страх ад публічнай адзіноты,
Сум ад няпрошаных сяброў,
І роспач восеньскае слоты,
І палкасць лютаўскіх вятроў.
Я захварэў. Лячыцца – марна.
Я ачуняю. Гэта – факт.
Што мне глабальны жах кашмараў
Ад местачковых “інціфад”!
Бо помстай не заменіш просінь
Усёдаруючых вякоў…
А сэрца адзіноты просіць
І ад яе ж ірвецца зноў.
15.04.2005
Свидетельство о публикации №115100603261