У небе трэба марамi лунаць
Шукаць свае пуці, сваю дарогу
Бо ў жыцці ніхто не можа знаць
Дзе і адкуль ідзе дарога к богу.
Таму яе прыходзіцца шукаць
Са стратамі ў жыцці, але без стомы
Ці Бога, ці Багіню, каб кахаць
З душою роднай! Пошук невядомы.
Няхай за грэх мяне прабачыць ён,
Бо рэдка я калі бываю ў храме!
К святошам не спяшаю на паклон,
А баўлю час з раднёю ці сябрамі.
Я адчуваю нейкі некафорт
Калі багам без дзеяння малюся,
Бо ведаю адно, што нават чорт
Таго, хто мэту мае, не спакуся!
Па-гэтаму я буду роўна йсці
Дарогай, хоць няторнаю, да мэты
З маёй каханай побач па жыцці.
То выбар мой! І я прайду шлях гэты!
Бо мне больш падабаецца гарэць!
Свяціць сабе, свяціць другім наўкола!
Ёсць марнатраўствам есці, піць і тлець,
Жыць у камфорце, без забот, вясёла!
За тое, каб па смерці ў раю
Бадзяцца і надалей без праблем?
Гарэнню я тут сталы гімн пяю,
Жыццю без шораў, прымхаў і без схем!
Жыццю, што надзяляе ўсіх жыццём
І дазваляе ўбачыць ясны божы свет!
Яму служыць гатоў! Не адкрыццё,
А болей клятва - гэты мой санэт!
Свидетельство о публикации №115100610041