Шчасьл вый пустэльн к сваёю пустэльняй...

Шчасьлівый пустэльнік сваёю пустэчай,
Мізэрнай часьцінай дзівос чалавечых,
Да сьвету, што долі шукае спрадвеку,
Ён носу не кажа ад норы сваея.

Шчасьлівы пустэльнік… вярыг не здымае,
Палохае птахства наўкол ланцугамі,
Кот адзічэлый зашмат, ужо, гадоў,
 Зь ім бавіць часіны ў званах ланцугоў…

Шчасьлівы пустэльнік ля меху свайго,
Куды ён зьбірае напевы вятроў,
Гарэзы ды жальбы ад сёл, хутароў,
Жыцьця ўсе праявы, Радзімы сваёй.

Шчасьлівы пустэльнік: ён войт, ён жа лёкай,
Над доляю цьмянай ды, часам, звонкай,
Як доля жыцьця чалавества ўсяго,
Як праўда часоў аб Радзіме маёй.
-04.10.15.               


Рецензии