Светлы сон!
Нібыта мы на Свіцязі с табою.
Людзей няма і чуцен светлы звон
То лёд звініць пад хвалямі прыбою
Такі вось на здзіўленне ясны сон!
А лес маўчыць і птушак не чуваць
І ціха ў небе дагараюць зоры
І сыплюцца на водныя прасторы
Агнём бенгалскім асвятляюць гладзь
Наўкола ноч і птушкі мірна спяць.
Гадзіна пятая. Святлее неба край
Святло ліецца к нам з цяплом з усходу,
Цяпло яго агортвае прыроду...
І новы дзень нам прынясе пагоду
Ты не спяшайся! Крыху пачакай!
Свидетельство о публикации №115100510185