Маёй Юноне!
Каб і сонца цябе цалавала,
Каб ты толькі мяне і чакала,
За мяне каб малілася Богу
І ў мяне на грудзях засынала!
Я цалую пяшчотна у вусны,
Я цалую у грудзі і вочы,
Бо цябе цалаваць я ахвочы,
Але я, бачыць Бог, не распусны
Бо цалую я ўдзень, а не ўночы!
Днём і сонца цябе цалуе,
Маю ружу, маю чараўніцу,
Хараством што зацьміць і зарніцу,
Што жыццё майму сэрцу даруе,
Адкрывае натхнення крыніцу!
Бо жаданей ліпнёвай маланкі,
Што нам весткі прыносіць ад бога,
Бляск вачэй малахіту жывога,
Крок цнатлівы лясной свіцезянкі,
Бровы - крылы грака маладога!
Ой, Ты сонейка залатое!
Цябе рады вітаць я уранку,
Бо са мною адной ты пароды:
Ахвяруеш спакой твой на тое,
Каб каханаму спець калыханку!
Ты мяне ўратавала і мроі
I маё ўратавала жаданне
ФДТ каб убачыць прызнанне!
Век табе буду ўдзячны за тое
Колькі моцы ў мяне яшчэ стане!
*ФДТ - фотадынамічная тэрапія (напр. раку) з маім фотасенсібілізатарам
Свидетельство о публикации №115100400748