Маёй музе!

Звані! Я дома!... Сумна аднаму,
Агортвае туга маё ўсё цела.
Віхураць думкі - дзе, што і чаму
Не так зрабіў, як ты таго хацела?

Ці гэта ўсё выпрабаванняў час,
Ці можа надаела нам чаканне,
Хоць невядомасць забівае нас,
Ды ажыўляе кожны раз каханне.

Таму, як горка часам на душы,
І наракаю я на лёс парою, -
Ты толькі не маўчы і мне пішы
І мне свяці Венераю-зарою!

Тады мы побач дойдзем да вышынь,
Якія бог наканаваў узяць нам разам!
Але ж і ты тугу сваю адкінь,
І стрэнь мяне тваім  жартоўным сказам:

"Які ж ты дрэўні, хоць і малады,
Калі са мною бавісься ў вясельлі!
Ці можа тваёй старасьці гады
З бусламі недзе ў вырай адляцелі?

Ці можа ў бальніцы абласной
Цябе так перабралі, аднавілі,
Што вечар твой здаецца мне вясной,
Як быццам мы яго такім і снілі".

Я думаю, што гэтакі настрой
Падыме да нябёс маё натхненне!
І я яго, пасля, з маёй сястрой
Укіну ў землю дома на насенне!

Каб млосна стала целу да дрыгот,
Каб стомаю закрыліся мне вочы,
Каб многа даў мне Бог яшчэ прыгод,
І працы дні ды і кахання ночы!

Тады мы скажам, што мы нас знайшлі,
І наша шчасце  - нашая дарога,
Той шлях, які с табою мы прайшлі,
Бо быў ён нам наканаваны Богам!

Адно, каб даў нам сіл і моцы ён,
І светлых дзён чарга каб не мінала,
І каб надалей сніць маглі мы сон,
Што пражылі жыццё с табой удала!


Рецензии