Старая хата
Стала ты старай,як я сама.
Бурыцца печка,вуглы касаваты...
Куды ні глянеш-самота адна.
Але калісьці жыццё тут кіпела,
Звонкія дзетак былі галасы.
У гаспадыні ўсё зіхацела,
Усё давадзілась да пэўнай красы.
Бацька нядолі наш не скарыўся,
Светлыя выбраў шляхі.
І да пісьменства ён далучыўся,
Быў гаспадар не плахі.
Былі са мной дарагія браточкі,
Яны шанавалі сястрыцу сваю.
Але закаціліся іхнія вочкі,
А зараз я шлю ім удзяку маю.
Бацькава хата,родная хата,
Ну яшчэ крыху ты патрымайся!
Згодна,з табой мы зусім стараваты,
Але за памяць усіх нас чапляйся!
Свидетельство о публикации №115100404265