Жыццё - не сон

Сёння бачыла я ў сне,
Як дадому да мяне
На шыкоўным мерсэдэсе
Завітаў хлапец з Палесся.
І прыгожы, і багаты.
Прыпыніўся каля хаты.
У руках смартфон трымае
І намер сур’ёзны мае.
Толькі певень заспяваў—
Сон бы хто рукою зняў!
Я ў вакно. Гляжу – сусед
Ставіць свой веласіпед
І ў руках трымае ён
Калькулятар, не смартфон.
Пэўна, з неадкладнай справай.
Сумна, што не стаў сон явай!


Рецензии