На каталiцкiх могiлках у Варончы

На каталiцкiх могiлках у Варончы
Пад дрэвамi разлеглымi брак сонца.
З каменя хiтраваты лiк дзявочы
Свавольна пазiрае на вандроўцаў.
Бы здзекам, азiрнуўшы жвавы тварык,
Усмiхаецца, пусьцiўшыся наўцёки.
Драпежны куст ружовы цёрнам. Шалiк
Распушаны.  Дзiцячыя шчэ шчокi.
Гавораць, нiбы панская дачушка
Аднойчы хлопца простага кахала.
З сядзiбы бацькавай зляцела птушка,
На лiха, непрадбачна ды няўдала.
Гавораць, раззлаваўся землеўласнiк.
Гавораць, панiч можны заляцаўся
Да прыгажунi Фабiоны ўласне;
Гавораць, план уцёкаў не задаўся.
Айцец ёй не прабачыў непакоры,
Услед злоснаю пагоняю пусцiўся.
Забiў дзяўчыну ўласнаю рукою,
Аберуч апасля ў чало ўчапiўся.
Гавораць, дапаўна яе магiлу
Няўцешны бацька золатам засыпаў.
Ды цi было такое? Тло пад пылам…
Спытай, вандроўнiк, у дубоў ды лiпаў.
Чаму цесцёвы ў тым не ўгледзеў  жарсцi,
Так да жыцця паставiўся нядбала?
Жыў сквапна, лёхка, усцяж мiнаў напасьцi.
Ды жонку не кахаў, яна кахала.
Той помнiк слоем фосфара пакрыты.
Як ззяе Фабiона, ружы ззяюць,
Уночы дзецi паглядзець, нiбыта,
На могiлкi штовосень прыбягаюць.

Фота аўтара.
На помнiку напiсана:
Fabiona Lipnicka
zm 3 listopada
1902r
w wieku lat 21


http://www.youtube.com/watch?v=UKLr1V31Ma0


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.