Татьяне Короткевич

То ўсё мана, цацанкі-абяцанкі.
Пакуль маўчыць народ і ты маўчы.
Яшчэ не час для светлае заранкі
і чорны воран песціцца ў начы.

У ім хвароба дрэмле небяспечна.
Не разбудзі. Служы яму, служы.
Ты ж ведаеш, што гэта ўсё нявечна,
а воля, праўда - быццам міражы.

і роль жанчыны ўсім вядома з веку -
служыць мужчыне. Ён ёй гаспадзін.
Табе ахвота звацца чалавекам?
Ды хто ты ёсць, гаротнейша з ліцвін?

Не ўскрывай нагноеныя раны,
не разрывай узрошчаны каўтун,
ты не хірург і не святая Ганна.

Спіць воран чорны, спіць яго хапун.


Рецензии
Дужа добра!
Дзякуй Вам!..
****
То ўсё мана, цацанкі-абяцанкі.
Пакуль маўчыць народ і ты маўчы.
Яшчэ не час для светлае заранкі
і чорны воран песціцца ў начы...

Игорь Лебедевъ   17.10.2015 10:30     Заявить о нарушении
Наконт "Дужа добра" сумняваюся. Прадбачу, што прыйдзецца вельмі цяжка многім і лёс Таццяны вельмі хвалюе.
Вам удзячна за падтрымку. Шчасця і цяпла Вашаму дому!

Чабарок   17.10.2015 10:37   Заявить о нарушении