Мы iдзем шукаць свабоду

Надакучылі народу
Абяцанкі, заляцанкі.
Мы ідзём шукаць свабоду -
Мы - літвіны і літвянкі.

Цераз пушчы і балоты
Да шчаслівага жыцця
Па дарозе крочаць боты,
Каб узняць свой герб і сцяг.

Бо пад ім квітнелі гоні,
Ткалі ў Слуцку паясы
Беларускай нашай долі
І шчымлівае вясны.

Нам чужых не трэба песен,
Дастаткова нам сваіх,
Што зубры пяюць у лесе
І спяваюць салаў'і.

Мы ад ніў, дубраў і рэчак
Голас продкаў узялі.
Ён сягоння людзям шэпча
Любым голасам зямлі:

- Уратуйце, брацці, волю,
Уратуйце родны кут:
Свой літвінскі герб Пагоню
Вызваляйце ад пакут.

Прэч ганіце хамаў, здрайцаў,
Прайдзісветаў і ўсіх тых,
Хто сабе прыдумаў працу,
Хто пакрыўдзіў храм святы.

Не шкадуйце тых пачвараў,
Што рабуюць родны кут -
Аблівайце кіпнем, варам,
Каб пазбавіцца пакут.

Толькі так мы здольны разам
У краіне вольнай жыць,
Каб пазбавіцца абразаў
І ніколі не тужыць.

Толькі так, а не іначай
Воля ў думках прарасце,
Дзе са сцягам вершнік скача
Ля старых, замшэлых сцен.

Толькі так мы здольны выжыць.
Толькі так мы здольны жыць.
Хай ратуе веру крыжык,
А не чорныя крыжы.


Рецензии