Цудо на быць падалей ад людзей...
Сярод Вяршыняў казачных згубіцца,
Не чуць Навінаў і не ведаць пра Падзеі,
Што, пэўна, дзесьці мусілі адбыцца...
Прыемна дыхаць Вільгаццю Туманаў
І ўсміхацца невядомай Вышыні,
Забыцца пра Турботы і Падманы
Ды Гарадоў халодныя Агні...
Пакіньце дзесьці ўнізе Ўспаміны!
Наперад крочце, сціснуўшы ўсю Волю!
Ды насалоджвайцеся кожнаю Хвілінай,
Не дбаючы пра Шчасце і пра Долю!
Хутчэй збягайце ад абрыдлай Мітусні,
Жывіце, смейцеся, крычыце! І паверце:
Вас не сагрэюць Гарадоў Агні
Так добра, як Агеньчык Вашых Сэрцаў!
Свидетельство о публикации №115100200531