Выбар часу

Не верце ўсім тым, хто гвалтуе Айчыну,
Нібыта жанчыну ў пасцелі чужой.
Не верце манкуртам высокага чыну,
І тым, хто будуе дамы за мяжой.

Яны нахапалі народнага столькі,
Што сёння народу з-за іх не пражыць.
Да колькі трываць гыты здзек нам? -да Колькі! -
Данеслася з рэхам ля спелых ажын.

Няўжо мы не здольныя ўсе аб'яднацца,
Каб выказаць смела пачуцці свае?
Няхай нас злачынцы і хамы баяцца,
Каму вольных дум на зямлі не стае.

Ты чуеш, Айчына, як плачуць палеткі
Слязамі ўсіх тых, хто жыве на зямлі?
Яны не жывуць, даядаюць аб'едкі,
Бо лепшае ўсё дармаеды ўзялі.

Яны адабралі народнае шчасце,
І долю, што ў хатах калісьці расла.
Яны захапілі краіну, каб красці, -
На вуліцах іхніх пануе вясна.

Дык можа даволі цярпець тыя здзекі!
Да волі я клічу сягоння ўсіх Вас.
Зірніце на неба. Расплюшчыце вейкі!
Сягоння ёсць выбар. Дае яго час.


Рецензии