Духмяны яблык на маёй далонi
Як сэрца верасня з гарачаю крывёй.
На небасхiле ў восеньскiм палоне
Прастыла сонца ўранку над землей.
Чырвоным сцелюць сцежкi лiстапады
I брыльянтам зiхацiць раса.
Абрусам вышытым азёры i абшары
Ляглi навокал, быццам паласа.
У паветры свежасць немiнулых мараў,
Перада мной - дарога ўвышыню,
Са мною побач за руку трымае,
Каго кахаю сэрцам i люблю
30 верасня 2015 г.
Свидетельство о публикации №115100100460