Чым душа занята?

Чым душа занята?
што яе турбуе,
што мяне зацята
не бачыць, не чуе?

Сэрца, што калісьці
мяне так жадала,
калі ты ў калысцы
музу спавівала?

Вочы, што віталі
с краю мне чужога,
што мяне пыталі
як была дарога?

Халадзее вечар,
восень наступае,
пра нашы сустрэчы
душа толькі знае.

Знаюць толькі сэрцы,
знаюць толькі рукі
ці дасць Бог сагрэцца
нам пасля разлукі?

Хай напояць жарам 
вусны ад самоты,
і з жарсці нектарам
прападуць турботы!


Рецензии