С табой мы берагi ракi
І кожны стук твайго я адчуваю,
Як землятрус ці гвалт прыбою,
Ці знак бяды з майго юнацтва краю.
Я ведаю, што лёс у нас злавесны,
С табой мы берагі ракі, якая
Хоць і цячэ ў акіян сумесны,
Ды бераг мой твайго не дасягае.
Што наракаць?! Такая наша доля,
І мабыць так запісана ў скрыжалі,
Каб разам мы не ведалі застолля,
Каб мы здалёк нас па жыцці віталі.
Пачуцці нашы трэба нам хаваць
Ад послаўкі, ад завісці й закону!
Іх прыйдзецца на плаху аддаваць,
Каб душам блізкіх не нанесці ўрону.
Узнагародай будзе нам за тое
Пачуццяў навізна пад час сустрэчы!
Бо шчасце будзе вечна маладое,
І жарсць кахання будзе так дарэчы!
Свидетельство о публикации №115093000304