В. Высоцкий. Мне каждый вечер зажигают свечи
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
Цяпер не страчу вечнага спакою,
Бо ўсе, што ёсць: і горасці і мёд,
Не ведая, яна ўзяла з сабою,
Спачатку – у порт, пазней – у самалёт.
Мне ўвечары запальваюць свечы,
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
Ў душы маёй – пустынная карціна.
Ну што стаіце над маёй пустой душой?
Абрыўкі песен там і павуціна,
А ўсё астатняе яна ўзяла з сабой.
Цяпер мне ноч запальвае свечы,
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
У душы маёй – усе мэты без дарогі,
Калі ў яе ты пільна паглядзіш,
Убачыш рэшткі фраз і дыялогаў,
Астатняе – дык Францыя, Парыж.
Няхай мне ноч запальвае свечы,
І вобраз твой абкурвае дым,
Хоць ведаю, што час заўсёды лечыць,
Але я не хачу мірыцца з тым.
(Ніякай прэтэнзіі на добры пераклад. Толькі старыя спробы і вялікая павага да талента Уладзіміра Высоцкага.)
Свидетельство о публикации №115092909434