Не страчвай веры у мару!

Чаму не вабіць сонечны узор,
Растрэсены па стрэхах шэрых хат?
І не кранае вычурны віхор
На ўскрайку лесу сціплы далягляд?
Чаму не хочацца гарэзаю ўзляцець
Да зорнай ростані, забыўшыся на ўсё?
І над ракой барвоўнікам ірдзець,
Чакаючы Сусвету адкрыццё?
Чаму расою не бяжыцца басанож
І кроплямі дажджу не мыем твару?
Не разумею. Толькі аднаго ж
Прашу: не страчвай веры ў мару!

14.08.2015.


Рецензии