***
ўзляцяць, бы штандары,
над небам цнатлівым
шчаслівай Айчыны.
Мы з ёй назаўжды
Застанемся ў пары,
бо гэтак дзяды нас
калісьці вучылі.
Ад мудрасці гэтай
бярэм мы вытокі.
Ад гэтых вытокаў
ідзём па жыцці.
Тут нашыя сцежкі,
тут нашы аблокі, -
шкада, што народ
на хвіліну прыціх.
Яму трэба сілы
і крышку цярпення,
каб з клічам Пагоні
за катам скакаць.
Мы хутка сваё,
гістарычнае вернем -
Няхай адпачне,
узмужае рука.
Свидетельство о публикации №115092808907