Як мне жыць? Спытайце, зоркi, Бога...
Верш напiсан на музыку кампазiтара Лiзаветы Сяргеяўны Шашынай к песне "Выхожу один я на дорогу".
БЕЛАРУСКI ВАРЫЯНТ
Як мне жыць? Скажыце, дзеля Бога.
Не магу я мiлага забыць.
Спадабалася мая сяброўка,
А цi будзе так яна любiць?
А цi будзе так яна любiць?
А мне нельга падаваць i вiду
Што балiць так сэрца за яго.
Ох, сяброўкi, горка i так крыўдна
За сябе i за каханага.
За сябе i за каханага.
Час загоiць у маiм сэрцы рану,
Толькi б быў шчаслiвым мiлы мой.
Я ж яго любiць не перастану,
I няхай, што ён цяпер з другой.
I няхай, што ён цяпер з другой…
I са смуткам я гляджу на неба.
У цемры ночы зорачкi гараць.
Як мне жыць? Спытайце, зоркi, Бога.
А ў адказ усе яны маўчаць.
А ў адказ усе яны маўчаць..
Свидетельство о публикации №115092806104
Очень понравилось.Спасибо,с теплом.Ирина
Ирина Ершова 56 25.10.2015 11:04 Заявить о нарушении
Валентина Ковальчук 2 25.10.2015 11:10 Заявить о нарушении