Так самотна аднаму!
Няма цябе - і сонца нізка ходзіць.
Настрой прапаў, не ведаю чаму,
Нібыта шчасце нас ізноў абходзіць.
Няма пяшчоты а ні ў словах, ні ў душы,
Чуць свеціць невыразна зорка-мэта...
Хоць ты адна ўспаміны запішы,
Я буду ўдзячны так табе за гэта.
Бо ўспаміны - лекі для душы
І крылы, каб ізноў падняцца ў неба!
Ты іх для нас надзейна зберажы,
Каб мы знайшлі іх, калі будзе трэба.
Каб нас абняў зноў водар цішыні,
А поўны месяц у кужалі туману
Схаваў бы ад вачэй чужых агні,
Агні жарсці ад вечара да рана.
Каб нам пралескі ў восень зацвілі,
А вочы каб заззялі малахітам,
Каб адшукаць даў Бог нам на Зямлі
Дарогу к мэце, намі не забытай!
Свидетельство о публикации №115092800225