Вераснёвае лагчыннае
у калысцы залатога павуціння,
спіць туман ў імшары журавінным
і дрымотна ружавеюць верасы.
Раніца згартае свае сны
у халодныя вільготныя лагчыны
і вачэй адвесці немагчыма
ад блакіту, дзе ляцяць буслы.
У бары прывабны пах грыбоў,
на далонях пацеркі брусніцаў,
восень, як лясная чараўніца
у абдымках волатаў дубоў.
Марыцца ізноў сюды прыйсці
прасачыць буслоў да небакраю,
мабыць ад таго, што я не маю
даражей за гэтыя мясцін.
верасень 1997
Иллюстрация - картина Вячеслава Палачева "Утренняя роса"
Свидетельство о публикации №115092707782
І вашу перапіску з Танюшей-вельмі забаўна!
Александр Гаджиев Малаховка 17.10.2022 20:46 Заявить о нарушении