Адчыняй каханню дзверцы
Цямнотою абвярнула
Тольки гікае сава
Спіць наш сад і спіць трава
Гарызонт ужо паласою
Дзеліць неба із зямлёю
І на сад, як чараўніцы
Углядаюцца зарніцы
Глядзяць хмаркі з нябясоў
Гук даносіцца з лясоў
Гук нясмелы і дрыжыць
Па палях ціха бяжыць
Ужо закончаны работы
Неба чыста без грымоты
Цёмна ночка імчыць далей
заціхаюшчаю хваляй
Зоркі ўсе зліліся ў кучы
Месяц поўны і магучы
Можа зоркам пісьма піша
І няроўна да іх дыша
Думкі вобразы такія
То прыгожыя то злыя
Звалі клікалі яны
Не ўлавіць іх рух дзіўны
То як зорачка ў тумане
Прамількне вобраз і стане
То ўсмешкаю вачэй
Разгарыцца ён ярчэй
Горне ноч к сабе заве
Із душы каханне рве
Гожа весела на сэрцы
Адчыняй каханню дзверцы
Свидетельство о публикации №115092702525