I нiколi не буду з другою!

Я кахаю цябе,
чэзну сам у журбе
і ўсё мары свае калыхаю,
што праз некалькі дзён,
дасць мая праца плён
і я у госці к табе завітаю!

Тады будзе мяне
песціць болей не ў  сне
прамень вочак тваіх малахітны,
а я буду ізноў
гладзіць шоўк валасоў
і расказваць, які я выбітны.
 
Так і ноч праміне,
а мы спалі ці не -
тое мы не раскажам нікому,
толькі зоркі з нябёс
скажуць нам - мой, твой лёс,
і ці хутка вярнуся дадому.

Бо так сэрца баліць,
што не хочацца й жыць,
паляцеў бы, каб даў мне Бог крылы!
Праз драты тыя меж,
па раце ўзбярэж,
каб пачуць тваё роднае: "Мілы!"

Пару дзён пачакай,
вершы, кнігі чытай,
сэрца так не натруджвай тугою,
бо дзе еду ці йду,
я с табой  сказ вяду
і ніколі не буду з другою!


Рецензии