Дабранaч сонейка!
Каб болей не была адна ніколі,
Каб васількі цвілі на тваім полі,
І не згасала б ты, як знічка ў журбе!
Прабач, што я далёка, й хоць адзін,
Ды не магу к табе я завітаць на чай
Ты мне сягоння гэта выбачай
І не лічы паўзучы ход гадзін!
Бо ўсё на свеці цэнім мы пасля,
Калі яно прайшло і больш не будзе
І камень адзіноты давіць грудзі
І ўсё б забыць - адна толькі мысля!
Але павер мне, ўсё гэта міне,
Бо дзе быў вечар, там і ранак будзе,
І ты прачнешся, ляжаш мне на грудзі,
І песціць буду я цябе ўжо не сне!
Свидетельство о публикации №115092600465