Ты не раунуй мяне, мой сон!
Святло маіх вачэй!
На небе зорачак мільён,-
Ты ж свеціш іх ярчэй!
Бо куды б доля не кідала,
Куды б дарога не вяла -
Адна мяне ты ўратавала
Маё жыццё ты зберагла!
Нібы на крылах прыляцела,
Каб смерці адвясці касу!
За гэта маё "Дзякуй!" сьмела
Прымі, ад сэрца бо нясу.
Не адкажы мне ад парога!
Не стану я гнявіць багоў,
Бо трэба мне зусім нямнога -
Табе адной служыць гатоў.
Твае хачу я вусны песціць
І расплятаць шоўк тваіх кос,
С табою рэй няспешны весьці
У спёку, замець і мароз!
Табою толькі любавацца
І марыць толькі аб адным,
Каб і да скону заставацца
Табе адданым ва ўсім!
І колькі б бог нам не адмераў
Пабыць на роднай нам зямлі,
Каб мы с табой кахання веру
У нашых сэрцах збераглі!
Бо бераглі мяне ўспаміны,
Узнёслых мараў-дум палёт,
Пра постаць стройную дзяўчыны,
Вядзе што зоркай упярод!
Свидетельство о публикации №115092504118