Прамень малахiтны - русалчыны вочы!
І буду маліцца высокім багам,
Каб толькі збыла ты і боль і прастуду,
Бо шчасця хвіліны знайду табе сам.
Знайду, каб убачыць вачэй тваіх ззянне,
Іх сьветла-зялёны марскі малахіт!
Знайду, каб паверыць, жыве што каханне,
І клятвы, і словы - то праўда, не міт!
Табе прынясу я іх кветкай вясновай
Ці песняй цудоўнай уначы салаўя.
Знайду, каб пачуць ад цябе слова ў слова:
"Каханы! Павер, я навекі твая!"
Таму і шукацьму без стомы да скону
Дарогу да шчасця ўсе дні і ночы
Каб стрэў маё сэрца вядомы зялёны
Прамень малахітны - русалчыны вочы!
Свидетельство о публикации №115092410434