Люстэрка
жарт
-Ну адкажы хоць раз чаму,
-Ты хлусіш свету ўсяму?.
-Вось нарабіла мне маршчын,
-Злуеш, не бачу я прычын.
-Збаранавала ўшчэнт прычоску,
-Малюеш лысіны палоску.
-Паклала срэбра ў валасы,
-Нядобры бачу ў тым пасыл!.
-А твар чаму пакрыла стомай?,
-Бярэш дзе фарбы невядома?.
-Ды чую ў гэтым крыўду,
-То з помсты нейкай крыеш.
-Я ж у цябе не пазычаў,
-А калі б браў,даўно б аддаў!.
-Ну чым цябе мне ўлагодзіць?
-Памірымся ўжо можа…годзе?
А тут шкляны пачуўся голас
-Не! Гну я праўду- сення і колісь!
-Ці у хаце есць вядро вады,?
-Не верыш мне,заглянь туды!
Свидетельство о публикации №115092302090
Змяняй настрой, перад табой - люстэрка сябра!
з усмешкай,
Сью Ликарли 28.10.2015 08:44 Заявить о нарушении