***
Сінявокі край мой любы –
шум густых лясоў.
Водар скошанага луга,
клёкаты буслоў.
Звон крынічнае вадзіцы,
сонейка цяпло.
Подых летняй навальніцы,
месяца святло.
Край палёў, азёр і пушчаў –
мірная зямля.
Працавітага народа
дружная сям'я.
Людзі чыстыя душою –
памяркоўны род,
Дабратою і сяброўствам
славіцца народ.
Беларусы, беларусы ,
як вас не любіць?
У сям’і працоўнай, шчырай
так цудоўна жыць,
Шанаваць сваю Радзіму –
сінявокі край,
Наш прыгожы, наш любімы,
наш зямельны рай.
Свидетельство о публикации №115092209304
Татьяна Вишневецкая 27.10.2015 15:56 Заявить о нарушении