НАША ЧАША
Сваю чашу жыцця піў
У ей было ўсё салодкім
Думак рой прыемны быў
І аднойчы ў чашы горыч
Чалавек стаў адчуваць
Чым больш піў, тым гарката
Стала ў чашы нарастаць
І да Бога ён звярнуўся
Ты скажы, Божа, чаму?
Жіцця чаша майго стала
Вельмі горкай , не пайму?
Я дабро прыношу людзям,
Заўжды праведна жыву
Назапасіўся ў ёй яд
З яе піць я не магу
Чалавек прычын не бачыць
Алеж парушу Я, Закон
Дам табе магчымасць бачыць
Гэта ўсё праз страшны сон
Перад ім усплылі карціны
Страшных спраў і людскі стогн
Ён вачам сваім не верыў
Што стварыць ён гэта мог
І ў жахлівых тых учынках
Людзі гінулі што дзень
Вінаватым смерцяў гэтых
Быў вядома, ён злыдзень
Вочы тых людзей убачыў
Прычыняў якім ён боль
Зразумеў, што з гэтай чашы
Будзе піць ён толькі соль
Зразумеў, плаціць прыйдзецца
Чаша з ядам не канец
Гэта толькі ёсць пачатак
Хутка будзе мне капец
Мы не ведаем у юнацтве
Старасць як узбагаціць
І не памятае старасць
Што ёй прыйдзе час плаціць
Калі б маладосць умела
Чуць наперад бачыць усё
Не пакутавала б старасць
Мела б лепшае жыццё
Свидетельство о публикации №115092203565