Дарога адна...

Дарога адна, і надзея адна, і трывога.
Мінуліся ростані і з ручнікамі крыжы.
Агнём пакаяння не выпаліш ліха былога
І шчасцем былым не сагрэеш азяблай душы.

Так хочацца верыць!.. У што? Задыхаюцца грудзі.
Не сцішыць хаду, не спыніць… Прыцягненне бяды!
Забыцца б, забыцца, што мы – усяго толькі людзі,
І што “чалавек – гэта горда” – забыць назаўжды.

Пакута – на смерць. Ну, а горыч – раджаецца прагай.
Пакутліва-горка зліваемся з рысамі тла.
Ну вось і пустая паходная наша біклага.
Міраж? Ці відушчнасць з апошяю кропляй прыйшла?..


Рецензии