Свет зорачкi божай

“Выявай цудоўнай над лесам узыходзiць
Зорка бурштын” - так пяюць у народзе.
Промнi святочным ззяюць лагодна,
Такой i ў небе не бачна нiводнай.

Мабыць яна ёсць надзея людская,
I не шкада, што як кропка малая,
Бо там каля лесу ў дробнай сядзiбе
 “Хлапчук нарадзiўся” - крычыць гаварлiва.

Свет зорачкi божай усюды пральецца,
А прыме яго толькi  шчырае сэрца.
Хлопчык прыйшоў у наш свет на iмгненне
Лiхтарыкам жоўтым людского сумлення.

Анёлы не ткуць абяцаннi  на кроснах,
Ёсць толькi iмгненне, ёсць зорка ў соснах.
Яна дагарыць, потым снег зацярушыць,
На неба адыйдуць маўклiвыя душы.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.12.2014


Рецензии