Калыханка

Калышу я сына – мо засне нарэшце.
Пэўна ад Максіма сон зляцеў зусім –
Безуважна круціць гузік у прарэшцы
Ды глядзіць на зоркі, што вісяць над ім.

Ён ляжыць смяецца ў люльцы бестурботна,
Малака напіўся як малы бычок.
Ружавеюць шчочкі у яго пяшчотна,
А пустышка кружiць ў роце як ваўчок.

Сваіх карых вочак ён не закрывае –
Нават і не марыць ўвогуле аб сне.
Неўзабаве, я ўжо моцна пазяхаю
І не заўважаю хто хутчэй засне.


Рецензии