Восень

Восень прыйшла раней, ніж першага верасня.

Распачыналася
вясновымі цёплымі словамі 
і раўнадушнымі позіркамі.

Урывалася
з залацістым лісцем у ліпені
сумесна з ваганнямі настрою.

З'яўлялася
непрадказальна межсезоннямі
са спачувальнымі намёкамі.

Кралася
між журбінкамі, падарункамі
ад стомленага сівога Бога.

Восень прыйшла, калі я расплюшчыла вочы.
 


Рецензии