Крыж
Што зроблены быў майстрам на гады.
Мяне ніхто да сэрца не прытуліць,
І не пачуе дум маіх матыў.
Я - абярэг і адзінокі вернік.
Я - памяць дзён, што лічыць каляндар.
Мяне ніхто да Бога не паверне,
Бо ён мой самы першы уладар.
Гляджу на Вас, а сам стаю, гадаю:
Куды ўсіх час дарогаю вядзе?
Хто з Вас, людзей, паразумнеў з гадамі,
І пераксціцца ля мяне ў хадзе.
Свидетельство о публикации №115091906820