Паслячарнобыльскае

Чырвоныя дрэвы імкнуць да чырвонага неба.
Чырвонае сонца на кроплях чырвонай расы.
Чырвоныя думкі на лусце чырвонага хлеба.
Чырвоныя ніткі ўпляліся ў твае валасы.

Ты чуеш, Радзіма, як чырвань чарнобыльскай ночы
Пранізвае сэрца тваё і паглядам пячэ?
Ты чуеш, Радзіма!? - Вось толькі ў слязах твае вочы,
І чырвань з вачэй па чырвонай кашулі цячэ.

Ты бачыла здрайцаў, што ўвесь твой народ падманулі,
І кінулі дзетак вясною ў пякельны агонь?
Яны паміралі. Іх ранілі чырванню кулі,
Якія гарэлі ў пяску пад дзіцячай нагой.

Маўчалі газеты з чырвонымі шапкамі мрояў.
Маўчанне прайшло, калі хмараў развеяўся дым:
Палосы хвалілі адважных сыноў і герояў,
Салдатаў, што свет ратавалі ад страшнай бяды.

Пасля з тых, хто выжыў, урад паздымае ільготы.
Чырвоныя дрэвы спілуюць на дровы, дамы...
А тым, хто застаўся - пашыюць чырвоныя боты,
Каб святы спраўлялі, жылі, нібы тыя паны.


Рецензии