Прыгожая, прыгожая...
ў тваіх вачах зялёных я тану.
Ў іх бачу я ласкавую айчыну,
ў іх бачу я далёкую вясну.
Бывае: неба хмары закрываюць -
ні месяца, ні сонца не відаць...
Ў душы ж заўсёды мілы вочы ззяюць -
і гэта ёсць святая благадаць.
Вясновая маланка-грамавіца
ў асенні дзень знянацку увайшла... -
І мне да скону за цябе маліцца,
што ты была, ў маім жыцці была(!).
Лёс, мой добры лёс
тваё каханне мне прынёс.
Лёс, мой добры лёс
тваё каханне мне прынёс!
Свидетельство о публикации №115091805224
Ларисса Климен 29.09.2019 19:46 Заявить о нарушении
Анатолий Анненко 29.09.2019 21:10 Заявить о нарушении