Прыдзе час
Я лічыў на пальцах у двары.
Сёння час мяне трымае чымсьці,
І шапоча мне: жыццё твары.
Я за часам ледзьве паспяваю --
Ён змяняе позіркі людзей.
На дарозе дзён маіх крывая
Мяне шляхам вечнасці вядзе.
Мне шапочуць зоркі, быццам леты
Пачалі ісці мае хутчэй.
Час аддаў паэту свае веды,
А дзе веды -- там і жыць лягчэй.
Уначы дзядоў сваіх гукаю,
Ля сузор'яў пакідаю цень.
Прыйдзе час -- я вырву боль рукамі,
Прыйдзе час -- і думка прарасце.
Толькі ў часе тым не будзе месца
Ні табе, ні мне -- даруй, чытач!
Успамінам песня разальецца
Па дарозе той, дзе чуўся плач.
Свидетельство о публикации №115091709781